Выратавальнікі сустрэліся з навучэнцамі слонімскіх каледжаў і школьнікамі

У межах рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» і з мэтай прафарыентацыйнай працы слонімскія выратавальнікі разам з намеснікам начальніка аддзела кадраў Гродзенскага абласнога упраўлення МНС Дзмітрыем Мялешкам сустрэліся з навучэнцамі Жыровіцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, Слонімскага дзяржаўнага каледжа і вучнямі СШ №10 імя В.І. Пеляніцына, паведамляе рэсурс МНС

Слухаюць

Падчас сустрэч работнікі МНС распавядалі моладзі пра парадак прыёму ў навучальныя ўстановы і ўмовы праходжання службы ў падраздзялення сістэмы МНС.

Прадстаўнікі МНС нагадалі навучэнцам пра важнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі.

Намеснік начальніка Слонімскага райаддзела МНС Юрый Булыка растлумачыў, якія надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару могуць здарыцца, і як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.

Выратавальнікі акцэнтавалі ўвагу навучэнцаў на тым, што пазбегнуць трагедыі можна толькі выконваючы правілы пажарнай бяспекі.

Фота МНС