З 20 па 25 сакавіка ДАІ бярэ пад асаблівы кантроль маршруткі і аўтобусы
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
У мэтах прафілактыкі, а таксама змяншэння цяжкасці наступстваў ДТЗ з удзелам транспарту, які перавозіць пасажыраў, супрацоўнікі ДАІ разам з транспартнай інспекцыяй правядуць рэйдавыя мерапрыемствы.
Асаблівую ўвагу звернуць на знешні выгляд, тэхнічны стан, на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху аўтобусаў і маршрутак.
Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць у населеных пунктах і на загарадных аўтадарогах, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
Photo by Karolina Grabowska