За суткі на Гродзеншчыне было зарэгістравана два ДТЗ з пацярпелымі

Пра гэта паведамляе абласная ДАІ

24 сакавіка каля 00.01 ў Гродне 40-гадовы таксіст на «Фольксвагене» рухаўся з боку праспекта Кляцкова ў накірунку вуліцы Гая і наехаў на мясцовую жыхарку 1974 года нараджэння, якая перабягала дарогу па-за пешаходным пераходам. Пацярпелую з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў бальніцу.

Пасля ДТЗ у Лідзе

23 сакавіка ў 20.15 у Лідзе 26-гадовы кіроўца легкавіка «Фольксваген» рухаўся з боку Грунвальдскай вуліцы ў боку вуліцы Бяды і здзейсніў наезд на жанчыну, якая перабягала дарогу злева направа па-за пешаходным пераходам. У выніку ДТЗ 45-гадовую мясцовую жыхарку з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў рэнімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Фота ДАІ