Замест рамонту жыхар Ваўкавыска паехаў на чужой машыне па спіртное — цяпер яму пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
19 студзеня супрацоўнікі ДАІ на вуліцы Перамогі ў Ваўкавыску спынілі легкавік «Рэно», якім кіраваў 55-гадовы мясцовы жыхар з прыкметамі алкагольнага ап’янення.
Падчас праверкі высветлілася, што мужчына кіраваў чужой машынай, якую гаспадар здаў на рамонт у СТА. Акурат там і працаваў спынены кіроўца, які ў той ў той дзень ужываў спіртныя напоі, а потым паехаў на чужой машыне па дабаўку.
Цяпер затрыманаму ўгоншчыку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула «Угон транспартанага сродка ці маламернага судна», адзначаецца ў паведамленні.
Photo by cottonbro studio