Звыш 3,4 тоны наркатычнай сыравіны знішчана з 11 па 18 чэрвеня ў Гродзенскай вобласці

Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі

Найбольш буйныя плошчы наркатычнай расліннасці былі выеўлены ў Бераставіцкім і Гродзенскім раёнах.

Так у 50-гадовага жыхара вёскі Мураванка Бераставіцкага раёна на прысядзібным участку было выеўлена і знішчана 564 кілаграмы дзікага маку.

Таксама на полі паблізу дома ў вёсцы Айцова вага дзікага маку склала 560 кілаграм.

Яшчэ адно месца з такім макам у Бераставіцкім раёне знайшлі у вёсцы Кулікі. Там на прысядзібным участку знішчылі 680 кілаграм маку.

Каля вёскі Юзэфаўка Гродзенскага раёна супрацоўнікі наркакантролю і АМАП выявілі і знішчылі 525 кіларгам дзікага маку.

Міліцыя нагадвае, што пасеў і вырошчванне без мэты збыту забароненых да вырошчвання грыбоў і раслін караецца штрафам да 20 базавых адзінак, а з мэтай збыту і прыгатавання наркотыкаў — крымінальнай адказнасцю.

Фота УУС