Жыхарка Ашмян хацела набыць праз інтэрнэт айфон і патрапіла на махляра
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
У канцы студзеня 22-гадовая жыхарка Ашмян знайшла ў Instagram старонку па продажу патрыманых і новых айфонаў, выбрала падыходзячую ёй мадэль і звязалася з прадаўцом, які папрасіў адразу заплаціць поўны кошт тэлефона.
У выніку дзяўчына адправіла незнаёмцу 585 даляраў, а той перастаў выходзіць на сувязь.
Дзяўчына звярнулася па дапамогу ў Ашмянскі РАУС. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа за махлярства. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.
Photo by Donald Tong