Жыхарка Ліды памерла ў бальніцы ад апёкаў

18 чэрвеня ў 14.55 у бальніцы ад апёкаў памерла жанчына 1970 года нараджэння. Апёкі пацярпелая атрымала падчас пажару ў кватэры на Ленінскай вуліцы ў Лідзе 8 чэрвеня.

Прычына пажару ў кватэры высвятляецца.