Жыхарка Ліды пералічыла махляру 1099 рублёў — хацела купіць апошнюю мадэль IPhone

35-гадовая жыхарка Ліды стала ахвярай махляра, паведамляе рэсурс абласной міліцыі

На прасторах інтэрнэту жанчына знайшла прадаўца, які пагадзіўся рэалізаваць IPhone 15 PRO не за 4000 беларускіх рублёў, як ён каштуе ў афіцыйных дылераў, а ўсяго за 1099.

Абмеркаваўшы ўмовы продажу, жанчына перавяла грошы невядомаму прадаўцу. Праз некаторы час той перастаў выходзіць на сувязь, а тэлефон так і не прыйшоў.

Пацярпелая звярнулася па дапамогу ў Лідскі РАУС.

Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле «Махлярства».

Photo by MART PRODUCTION